Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

Няволя гэта! — Што нам ні двярдзіця.
Мы вольнымі былі за даўнімі часамі;
Ідзіця-ж проч! і з воляю ідзіця!
Да волі, знаньня хутчэй мы прыдзем самі.

„Мы згоду вам“… Пакіньце ашуканьства!
Вы — бойкі братняе чарнейшые прарокі,
Без звады, вам, нашэцтаў, падтыканства,
Нямілы Божы сьвет. Ні ясны, ні шырокі?

Не вас ня трэба, ня трэба вашай згоды
Сваё вялікае, дзядоўскае багацьця
Баронім мы; ад Бога ўсе народы
Ад бацькі аднаго ўсе дзеці — людзі, брацьця.

З адкуль вы к нам? Якога племя, роду?
З якіх краёў прыйшлі без праўды і бяз сэрца
І што вам з нас, ад нашаго народу?
Чаму так жычыця яму хутчэй памерці?

Га! Знаем вас атручэные найміты:
Вы — служкі чорные Яснейшаго Мамона,
Вы — мора. бруд ля берэгу намыты;
Бяз душ і бяз мазгоў; вы — золата бяз звона.

З усіх старон на послугі усціску
Чаргою воўчаю зьяўляецясь усюды
Дзе вас завуць для крыўды, для націску
Да праўду вечную… Вы… імя вам Юды.

Ідзіцеж проч! Бязплодна ваша трата
На ласкі ліссіе. Пакіньце слова „брат“!
Вы цяжкій сон. Каты… — Вы горэй ката!
Кругом праклятые; вам бацька брат — дукат.

Алесь Гарун.

|}