Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

Белае царства.

I.

Кружацца сьнежынкі, ўюцца над палямі,
Сеюцца пушынкамі ціха пад вакном;
Даль небёс заткана белымі агнямі,
Падаюць сьнежынкі чыстым серэбром.
У лесі не змоўкаюць жаласные сьпевы,
Бісьне над верхамі галубы туман,
Падаюць сьнежынкі і касмацяць дрэвы,
Сцелюць па нагамі шаўковы дыван.

II.

Праз туманоў сетку, праз імглісты іней
У срэбраной кароні, ў срэбраным вянку
Ціха пераходзіць белая княгіня, —
Белые ступені — за аднэй адну…
Выбіліся косы атласовай ўстушкай,
У вочах блакітных іскравы пажар:
Усходзіць у палацы, легла на падушку,
Грудзі уздыхаюць, шчокі нібы жар.
Хорам яе пекны — дзіўные узоры