Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

ЗА ТРЫ ГАДЫ.

(Агляд беларускай краснай пісьменнасьці 1911—13 г.)

Кінуўшы вокам на спісак кніг надрукаваных па беларуску, памешчэны на акладцы якой небудзь нашай кніжкі, бачым, што беларуская пісьменнасць расьце. Заместа аднэй, выходзяць цэлых чатыры газэты («Наша Ніва», «Саха», «Лучынка», «Biełarus»), з’явіліся ужо тры зборнікі «Маладой Беларусі», дзе знаходзяць сабе прытулак вялікшые творы, выдана шмат новых дробных кніжак і нават колькі немалых, календар беларускі друкуецца аж у 20 000 экзэмпл., залажылося выдавецтва, мэта катораго — друкаваць кніжкі да навучаньня у школах, аткрылася беларуская кнігарня (кніжная крама) і т. д. і т. д.

Але ня гэты узрост цікавіць нас а узрост вартасьці твороў нашых пісьменнікоў Гляньмо-ж, што і як пішуць яны, ды папробуем ацаніць здабыткі гэтай іх працы,

Першае слова — аб Я Купале і яго вялікай, пекна выданай кнізе вершоў „Шляхам жыцьця“. З радасьцю бачым, што талент Купалы развіваецца, з’яўляюцца новые мэты, новые