Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

БелАПП‘У

…Вось ідзе зіма. А з ёй — завеі
Запарошаць мой гасьцінец любы…
Памятаю —
ямбы і харэі…
Вечары з чытанкаю па клюбах.
Каляровае трымценьне. Мора сьвету.
І радкі званчэй ад зор бліскучых…
А шляхі вядуць, вядуць паэтаў
Цераз глыбі,
бор
і злыя кручы!
Па дарозе —
бойкі з шовіністым,
З абываталем і сваркай мешчаніна…