Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Наша мэта зьзяе прамяніста,
Не запляміць дзён
ніякім чынам!
Так, сябры!
Пяройдзена змаганьне,
І ўстаюць часы клапот вучобы…
Груганом — ня засьціць наша раньне,
І буянам росквіт — ня угробіць.
На крыжох з‘імшэлых і пахілых
Нехта іншы хай распне імпэт свой!
Моладасьць
крычыць аб сваёй сіле
Кожным крокам,
кожнай творчай рысай.
Хай жыве — цьвіце наша юнацтва!
Дні ўстаюць
вялікаю сяўбой…
Як паходню — пранясем мастацтва,
Калі цемра кінута ў разбор!..

|}