Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

КІМАЎСКІ МАРШ

Штандары як дзень гараць…
Оркестры,
вышэй страі!
Выдзі на свой парад,
Моладзь усіх краін.
Бі барабан, —
тра-та-там!
Полымя згасіш як?!
Прадэмонструйце нам
Ярасьць ліхіх атак…
— Нечысць усю далоў,
Шырэй пабед хаду!
…Крывіцца лёрда лоб,
Крывіцца
злосьцю
дум…
Хай па гнілых Парыжах
Стогнуць фокстроты
ў барах…