Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

І над гаем, рэчкай, кручай,
Дзе спрадвеку — пыл ды мох
Бляск электрыкі гаручай
Праімчыцца ў правадох.
Плённай працы будзе вынік
Залатым насеньнем зьзяць.
Больш ня будуць тута стыні
Па-над глебай панаваць!

Што нам сьцюжа?
Ўсе зважай!
Выдзем дружна
За ўраджай.
Ды атрадам,
Полем, садам…
Хай нясецца з краю ў край:
Стромка, роўна
Бязумоўна —
Комсамол — за ураджай!

|}