Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Ой, часіны выпалі ліхія,
Раззлаваўся на старога бог…
Комсамольцы — жэўжыкі такія! —
Не гавораць рэбэ „гутэнтог!“…
Ой, ці хутка прыдзе той Мэсія?..

Пойдзе рэбэ у далёкі рэйс…
…Што тут Талмуд?.. Талмуд сёньня стары:
Вось учора толькі „альф-бэйс“[1]… —
Сёньня — быту новага удары!
Хутка рэбэ — у далёкі рэйс…

Успамінаў талэс[2] ціха гіне.
Як тут рэшту дзён сваіх пражыць?
…І здалося рэбэ — з Палясьціны
Дзьмуць вятроў гарачыя нажы.
..............
Пазірае дзень праз верхавіньне.

|}

  1. Алэф-Бэйс — пачатковыя літары альфабэту.
  2. Талас — накшталт ручніка. Адзяецца пры маленьні.