Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

БАЛЬШАВІЦКІ СЕЎ

Былі межы —
што вужакі
Шыю ціснула ральля.
Мы вякоў зьнішчаем накіп.
І пяе цяпер зямля.
Ў сінім мараве вясеньні м
Слоў няма:
„маё, тваё“, —
Абагуленым насеньнем
Шыр палеткаў засяём!
Гэтых кропляў
звонкі грукат
Колькі радасьці прынёс!
Верым мы у свае рукі,
А ня ў цьмяны боскі лёс.
Верым:
толькі ў колектывы
Кожны долю ўзяці змог.