Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

НА ПРЫЗЫУ!

Дзе разложыстыя гоні
Зачапілісь аб гару, —
Рассыпае песьня звоны
Каля возера ў бару…

Ночка месячык злавіла
Дый закінула ў раку…
Шла вясёлая Марыля
На спатканьне к Петраку.

І вось там,
дзе вецер голы
Сее змрокі па трысьці, —
Цені дзьве… Знаёмы голас
Расьсякае ночы ціш:

„Эх, Марыля! Гэта — сёньня…
Ну а заўтра —
у паход!..
Рыхтавацца трэба зноў нам,
Каб спакойна жыў народ…