Я хачу ня шмат чаго — Суму каб разьвеяцца, Ды таго, гарачага, Што ў вачох сінее так.
Я хачу, каб першае Сэрца білась песьняю, Каб працоўных вершамі Захапіла, ўзьвесьніла…
Я хачу — і будзе, мо‘ — Каб паменей холаду, Каб жыцьцё у грудзі нам Улівала моладасьць.
Я хачу каб век малы Скончыць перамогаю, Без пакуты, зьдзекваньня Йсьці сваёй дарогаю.