Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

РОДНАЕ

На парозе да жыцьця
Востры адчуваньні,
Шолах нізкага трысьця,
Залатое раньне…
У сярэбранай цішы
Расплыліся здані.
Сэрца, сэрца! Калышы
Зжытае каханьне…
Ой, празрыста, быццам шкло,
На палёх, над жытам…
Мала часу працякло,
Многа перажыта!
Паразьбегліся гады —
Іх мне ня стрымаці!
А жыве юнацкі ўздым
На зялёнай гаці…
На дубох — вузоры лісьця.
І далёка гай,