Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

ЯНЫ ПАВІННЫ БЫЦЬ ВОЛЬНЫ!

Гуляе за межамі шомпал,
Там быццам кіруе
Фон-Валь,
Спраўляюць з вялікаю помпай
Паны свой апошні баль.

І жудасны сьніцца малюнак
Скрозь ночы каменную ціш:
Ляглі на праменьнях Комуны
Пропэр,
Югэнд
І Гірш.

Прадажнай пятлёй дэфэнзывы,
Ледзь раньне
Апырскала Львоў,
Прынізіць імкнуліся ўзьвівы,
Суцішыць юнацкую кроў.

Трох з мільёнаў выбілі
Каты фашыцкіх меж…