Старонка:Комсамольскія вершы (1930).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

ПАД ШТАНДАРАМ ЛЕНІНСКАГА ГАРТУ…

Дні паўсталі непарушнай вартай.
Многа дзён — вясёлкавых і шэрых…
Пад штандарам Ленінскага гарту
Мы ідзем да новай,
сьветлай эры.

Чуцен крок ліхога буразвону,
Што затопіць полымем сусьветы,
Што ўзарэ расьцьвечаныя гоні
Шчасьцем абнаўлёнае плянэты.

Бо ад межаў нашае краіны
Да далёкіх высп і акіянаў
Гоніць зорка Ленінская стыні.
І надзеі будзіць у загнаных.

І пакуль паўстаньня дні і годы
Не разгоняць прэч павеі злыя —
Будзе імя Леніна заўсёды
Абуджаць падзеі агнявыя!