Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

мяне пакідаюць чакаць многага. Дон‘я Ісідора, трэба сказаць, шчодра аддзякавала мне за тую маленькую паслугу, якую я ёй калісьці зрабіў.

— Паслугу? Можна даведацца, якую, містэр Джэральд?

— О, вядома. Мне здарылася магчымасць выручыць аднойчы дон‘ю Ісідору з рук індзейцаў. Яны напалі на яе па дарозе з Рыо-Грандэ на Леону. Дзікуны былі зусім п‘яныя, і ёй было-б цяжка вырвацца ад іх, калі-б я не падаспеў своечасова.

— Гэта вы называеце маленькай паслугай? Вы вельмі скромны ў вашых ацэнках, містэр Джэральд? Калі-б хто-небудзь зрабіў гэта для мяне…

— Чым-бы вы адплацілі яму? — запытаў мустангер з яўным хваляваннем.

— Я пакахала-б яго, — хутка адказала Луіза.

— Калі гэта так, — прашаптаў Морыс, нахіліўшыся да Луізы, — то я аддаў-бы палову жыцця, каб убачыць вас у руках п‘яных індзейцаў і яшчэ палову жыцця за тое, каб выратаваць вас ад іх.

— Гэта праўда, Морыс Джэральд? Не жартуеце са мною. Я-ж не дзіця. Скажыце праўду. Вы сапраўды думаеце тое, што гаворыце?

— Так, гэта праўда. Клянуся вам!

І губы іх зліліся ў доўгім і страсным пацалунку.

— Рабі са мною, што хочаш. Я люблю цябе! Я люблю цябе! — прашаптала Луіза.


Раздзел XXVIII

ЗАБАРОНЕНАЯ РАДАСЦЬ

З таго часу як у Техасе з‘явіліся каланісты-еўрапейцы, адносіны з індзейцамі зрабіліся самай актуальнай тэмай, якая хвалявала цехаскае грамадства.

Ці ішлі індзейцы адкрытай вайной на каланістаў, ці быў перыяд зацішша, — усёроўна аб іх гаварылі. У першым выпадку гаварылі аб навісшай небяспецы, у другім абмяркоўвалася пытанне, ці надоўга чырвонаскурыя правадыры рашылі скласці свае тамагаўкі.

Гэта тэма абгаварвалася ўсюды — у часе снедання, абеда і вячэры; у гасіендзе плантатара ці ў халупе паляўнічага словы «мядзведзь», «пума», «пекары»[1] ўжываліся радзей і са значна меншым страхам, чым слова «індзеец». Індзейцамі ў Техасе палохалі дзяцей; расказы аб індзейцах трывожылі сон не толькі дзяцей, але і бацькоў. Нават высокія каменныя сцены Каса-дэль-Карво не пазбавілі жыхароў гасіенды ад гэтых непрыемных перажыванняў. Сям‘я Пойндэкстэраў падзяляла страх амерыканскіх бледнатварых перад чырвонаскурымі.

  1. Пекары — амерыканская дзікая свіння.