Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

ная паверхня абводзілася больш цёмнай зеленню дрэў, нібы паверхня вады, што мяжуе з берагам. Яна была асветлена месяцам толькі напалову. Далей-жа прасека крута зварачвала ў цёмны цень, што падаў ад дрэў.

Перш чым уехаць у гэтую прасеку, першы з трох коннікаў прытрымаў свайго каня і секунду або дзве ўглядаўся наперад. Яго ўвага цалкам была звернута наперад; назад ён не паварачваўся. Але ён не доўга аставаўся ў такім палажэнні. Як відаць, наперадзе не было нічога, што магло-б перашкодзіць яму прадаўжаць ехаць у гэтым напрамку. Ён прышпорыў каня і паехаў далей.

Якраз у гэты момант яго заўважыў коннік у плашчы, ехаў за ім па той-жа дарозе; цяпер ён быў ад яго на адлегласці поўмілі.

Убачыўшы конніка наперадзе сябе, чалавек у цёмным плашчы злёгку ўскрыкнуў. Яшчэ мацней прышпорыўшы каня, ён таксама ўехаў у прасеку. Але першы коннік ужо знік сярод цёмных ценяў на павароце прасекі.

Без хістанняў другі коннік паехаў за ім.

Трэці коннік пад‘ехаў да гэтага-ж месца, але толькі праз большы прамежак часу, чым другі. Ён не ўехаў у прасеку, як два папярэднія коннікі, а павярнуў убок, да ўзлеску зараснікаў, і знік у іх. Тут ён прывязаў свайго каня і праз зараснікі вышаў на прасеку.

Па-ранейшаму ён аглядаўся назад, як быццам тое, што рабілася ззаду, цікавіла яго значна больш за тое, што было наперадзе. Ён падышоў да зацененага месца прасекі і знік у цемені, як і два іншыя коннікі.

Несупынны хор начных галасоў, двойчы спынены гукам конскіх капытоў і адзін раз шумам чалавечых крокаў, прадаўжаў гучэць у начным паветры трапічных зараснікаў.

І раптам пачуўся стрэл.

Выццё стэпавага ваўка, мяўканне тыгравага ката, нават рыканне ягуара — усё змоўкла пры гэтым варожым гуку.

Але пасля стрэлу не было ні стогнаў раненага чалавека, ні рэву падстрэленай жывёлы, і ягуар зноў пачаў палохаць жыхароў лесу сваім хрыплым рыканнем. А яго сябры і ворагі — птушкі, звяры, насякомыя, паўзуны, — не звяртаючы ўвагі на рыканне драпежніка, зноў зацягнулі свой аглушальны канцэрт.


Раздзел XXXVII

ЧАЛАВЕК ЗНІК

Звон Каса-дэль-Карво зваў на снеданне.

Нявольнікі, якія працавалі недалёка ад гасіенды, размясціліся на траве і не без прыемнасці пачалі есці.

Сям‘я плантатара, сабраўшыся ў сталовай, ужо гатова была