Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

ныя плямы, на якія яны глядзелі збянтэжанымі вачыма, былі плямамі крыві Генры Пойндэкстэра. Іншай думкі ў іх не было.


Раздзел XXXVIII

НА ПОШУКІ

Звар‘яцелы бацька ўскочыў у акрываўленае сядло і паімчаўся проста да форта. Кольхаун на сваім кані паехаў за ім.

Вестка аб зробленым злачынстве хутка абляцела ўсю акругу. Коннікі разнеслі яе ўверх і ўніз па рацэ, да самых аддаленых плантацый сетлмента.

Індзейцы ўжо вышлі на разбой — Генры Пойндэкстэр быў першай афярай іх крывяжэрнага разгулу. Генры Пойндэкстэр, гэты ціхі і смірны юнак! У яго не было ніводнага ворага ва ўсім Техасе. Хто-ж яшчэ, апрача індзейцаў, мог праліць гэтую нявінную кроў?

У натоўпе коннікаў, якія сабраліся на пляцы форта Індж, ніхто не сумняваўся, што гэтае злачынства ўчынілі каманчы. Усё пытанне было толькі ў тым — як, дзе і калі?

Крывавыя плямы былі відаць пераважна на правым баку каня. Яны былі нечым размазаны, — хутчэй за ўсё целам конніка, калі ён падаў мёртвым на зямлю. Яго або застралілі, або закалолі кап‘ём.

Некаторыя з прысутных досыць упэўнена вызначалі нават час, калі зроблена было злачынства. Згодна іх здагадак, кроў была праліта не больш дзесяці гадзін таму назад. Быў ужо паўдзень; значыць, забойства было зроблена ў дзве гадзіны ночы.

Трэцяе пытанне было, як відаць, самае складанае.

Дзе было зроблена злачынства? Дзе шукаць труп? І дзе шукаць злачынцаў?

Вось пытанні, якія абмяркоўваліся на нарадзе ваенных і цывільных жыхароў сетлмента, тэрмінова скліканай у форце Індж пад старшынствам камандзіра форта. Прыгнечаны горам бацька стаяў маўкліва ў баку.

Дзе-ж шукаць злачынцаў і месца злачынства?

Вандроўі каманчаў былі на захадзе. Але гэта было занадта няпэўна, бо плошча гэтых вандроўяў вымяралася сотнямі міль.

Ехаць наўздагад было-б проста неразумна.

Апрача таго, індзейцы знаходзіліся цяпер на ваеннай сцежцы, а ў такім выпадку магчыма, што яны з‘явяцца і з усходу. Яшчэ больш вераемна, што яны пусцяцца на якую-небудзь стратэгічную хітрасць.

Прапанова падзяліцца на невялікія асобныя групы і выехаць па розных напрамках не сустрэла ўхвалення, і маёр яе адхіліў.

Індзейцаў магло быць цэлая тысяча, а супроць іх можна было выслаць толькі дзесятую частку гэтай колькасці. У наяўнасці