Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

Калі-б гэта бачыў толькі адзін з прысутных і сказаў аб гэтым, яго напэўна высмеялі-б і назвалі вар‘ятам. Але тое, што адначасова ўбачылі некалькі дзесяткаў чалавек, не магло падлягаць сумненню.

Коннік без галавы накіроўваўся ў прасеку, на супроцьлеглым канцы якой спыніліся нашы коннікі. Калі-б ён прадаўжаў свой шлях, то наехаў-бы проста на іх, але гэта, вядома, у тым выпадку, калі-б у коннікаў хапіла мужнасці вытрымаць такую сустрэчу.

Тыя, хто бачыў гэты страшны вобраз, былі людзьмі, якія не верылі ні ў здань, ні ў звышпрыроднае. Многія з іх пабывалі ў самых аддаленых кутках зямнога шара, ім даводзілася сустракацца і змагацца з самымі нечаканымі капрызамі прыроды. Не такім людзям верыць у здань!

І не гледзячы на гэта, убачыўшы зусім супроцьнатуральнае відовішча, нават самыя разважлівыя пачалі сумнявацца ў яго рэальнасці і ў думках паўтаралі: «Гэта здань. Гэта-ж не можа быць у сапраўднасці!»

Але для філасофствавання не было часу. Закрыўшы вочы ад асляпляльнага сонца, людзі з жахам разглядалі таямнічага конніка.

Ні колеру яго вопраткі, ні масці яго каня нельга было адрозніць. Пры гэтым асвятленні колер не ўспрымаўся зрокам. Відаць былі толькі адны абрысы. Гэта быў чорны сілуэт на залатым фоне неба.

— Гэта чорт на кані! — раптам крыкнуў адзін з бывалых пагранічнікаў, якога звычайна нічым нельга было збянтэжыць. — Клянуся, гэта сам чорт!

Нібы спалоханы гэтым выкрыкам, коннік крута павярнуў свайго каня, які, неяк дзіка ірзучы, паскакаў ад атрада.

Коннік без галавы паехаў насустрач сонцу і прадаўжаў так ехаць пакуль не знік.


Раздзел XLI

ЧАТЫРЫ КОННІКІ

У гэтую знамянальную раніцу з форта Індж выехала не адна толькі група коннікаў на чале з маёрам. Значна раней за іх, амаль самым досвіткам, па тым-жа напрамку — да ракі Нуэсес — праехаў невялікі атрад з чатырох коннікаў.

Гэтая група адпраўлялася не на пошукі Генры Пойндэкстэра. У гэту гадзіну ніхто яшчэ не падазраваў, што юнак загінуў, нават не ведалі аб тым, што ён знік.

Гэтыя чатыры коннікі былі мексіканцамі.

Убачыць гэта было зусім няцяжка. Іх манера ездзіць конна, моцная мускулатура ног, яркая афарбоўка спускаючыхся з плячэй серапэ, аксамітныя штаны, шпоры на ботах, нарэшце, чор-