Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

дзіўную кампанію, якая знайшла сабе прытулак разам з ім пад страхою хакале.

Ігракі ўсхопліваюцца з-за стала, і ўсе трое вымаюць нажы. Жыццё Феліма пад пагрозай.

Раптоўнае з‘яўленне Барахо выратоўвае ірландца.

— Ён едзе! Ужо набліжаецца да кручы. Хутчэй, сябры, хутчэй! — скорагаворкай шэпча Барахо.

Забіваць Феліма няма часу.

Праз некалькі секунд замаскіраваная кампанія ўжо ля падножжа кручы. Яны наладжваюць засаду пад вялікім кіпарысам і чакаюць набліжэння афяры.

Неўзабаве чуецца тупат капытоў. Чуваць стук падкоў. Гукі далятаюць няроўнамерна, нібы конь скача па няроўным месцы. Напэўна, коннік спускаецца па адкосу. Але яго яшчэ не відаць. Адкос, таксама як і даліна ўнізе, знаходзіцца ў цені кіпарыса. Месяц асвятляе толькі вузкую палоску зямлі.

— Не забівайце яго, — шэпча Мігуэль Дыяз загадным тонам. — Цяпер яшчэ рана. Няхай яшчэ пажыве крыху. Так трэба. Затрымайце яго і яго каня. Калі-ж ён будзе супраціўляцца, мы з ім пакончым. Памятайце ўгавор — я страляю першым.

Супярэчанняў няма. Загаворшчыкі абяцаюць падначаліцца ўказанням свайго старшага таварыша. Чакаць даводзіцца нядоўга.

— Abajo las armas! Afierra! (Кладзі зброю! Злазь з каня!) — разлягаецца голас Эль-Кайота, які кінуўся наперад да пад‘язджаючага конніка. Эль-Кайот хапае каня за аброць, а трое астатніх кідаюцца на конніка.

Апошні не аказвае ніякага супраціўлення. Ён не адбіваецца, не абараняецца зброяй, ні адзіным словам не выказвае пратэсту. Чалавек сядзіць на кані — гэта яны бачаць сваімі вачыма, рукамі адчуваюць яго цела, толькі яно здаецца як быццам нейкім нежывым. Супраціўляецца адзін толькі конь. Ён становіцца на дыбы, адступаецца назад і цягне за сабою атакуючых яго разбойнікаў.

Яны трапляюць у паласу, асветленую месяцам.

— О, жудасць! Што-ж гэта такое?

З дзікімі крыкамі банда кінулася назад. Мексіканцы бягуць з усіх сіл да гушчару, дзе прывязаны іх коні, хутка ўскокваюць на іх і імчацца колькі ёсць сіл.

Яны ўбачылі тое, што здзівіла сваёй жудасцю і больш адважных людзей: яны ўбачылі конніка без галавы.


Раздзел XLV

ПОШУКІ ЎСЛЯПУЮ

Перад атрадам, які выехаў на пошукі на чале з маёрам, коннік без галавы з‘явіўся ў больш ранні час, чым перад іншымі ачавідцамі.

Сонца свяціла ім проста ў вочы і асляпляла іх. Яны адрозні-