Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

работы індзейцаў навахо, якое адрознівалася ад звычайных мексіканскіх серапэ, і, нарэшце, яго галаву.

Яны не спыніліся, каб разгледзець яго галаву. На ёй быў капялюш — чорнае глянцавае самбрэро, якое звычайна насіў Морыс-мустангер. Ён заблішчэў перад іх вачыма, трапіўшы ў паласу святла месяца. Пасля яны ўбачылі вялікага сабаку, і Дыяз адразу пазнаў у ім сабаку ірландца. З лютым рыкам сабака кінуўся на іх у момант схваткі. Праўда, гэта было ўжо лішнім, бо яны і без таго ўсёроўна кінуліся ўцякаць.

Ва ўвесь кар‘ер імчаліся нашы коннікі па лясных зарасніках. Узабраліся на верх абрывістага схіла не цераз цясніну, дзе меркавалася зрабіць забойства, а з другога боку і, нарэшце, трапілі на раўніну. Але і тут яны не спыніліся ні на хвіліну і прадаўжалі імчацца галопам, пакуль не апынуліся зноў у лясных зарасніках, дзе так нядаўна адбылося іх удачнае ператварэнне ў каманчаў.

Адваротнай метамарфозе ўдзелена было менш увагі, і яна была хутчэй скончана. Наспех змылі яны са свайго цела баявую афарбоўку, — вада была ў іх з сабою ў вялікіх флягах, — хутка выцягнулі свае мексіканскія касцюмы з дупла дрэва, з не меншай паспяховасцю пераапрануліся, ускочылі на коней і паімчаліся да Леоны.

Па дарозе назад яны гаварылі толькі аб конніку без галавы. Ахопленыя панічным жахам, мексіканскія мустангеры ніяк не маглі сабе вытлумачыць гэтую звышнатуральную з‘яву. Напоўненыя нявырашанымі сумненнямі, развіталіся яны адзін з другім на ўскраіне сетлмента і разышліся па сваіх халупах.

— Carrai! — усклікнуў Кайот, калі ён пераступіў парог свайго хакале і кінуўся на ложак. — Наўрад ці заснеш пасля гэтага. Святы бог! Што за страшнае відовішча! Кроў застыла ў жылах! І няма чым адагрэцца, каб апамятацца. Фляга парожняя. Таверна зачынёна. Усе спяць. Маці божая, што-б гэта магло быць? Здань? Не! Я сам адчуваў вобмацкам яго цела і косці… Калі гэта проста чучала, то для чаго і каму гэта патрэбна? Каму, апрача мяне і маіх таварышоў, ахвота разыгрываць карнавал ў прэрыі? Тысяча чарцей! Што за страшны маскарад!.. Пачакай, ці не апярэдзілі мяне? Магчыма, хто-небудзь іншы ўжо зарабіў тысячу долараў? Магчыма, гэта быў ірландзец, забіты, абезгалоўлены, з уласнай галавой у руках?.. Не, гэтага не магло быць — страшэнна, непраўдападобна, невераемна!.. Але што тады?.. А, зразумеў! Яго маглі папярэдзіць адносна нашага наведвання або, ва ўсякім выпадку, ён мог падазраваць аб ім. І гэта камедыя была разыграна, каб перапалохаць нас. Напэўна, ён-жа сам і быў сведкай нашага ганебнага ўцякання. Праклён!.. Але хто мог выдаць і здрадзіць нам? Ніхто. Вядома, ніхто не ведаў аб нашым намеры. Як-жа ён мог тады падрыхтаваць такі чартоўскі сюрпрыз?.. А! Я забыўся; мы-ж ехалі па прэрыі сярод белага дня. Нас маглі бачыць. Напэўна,