Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/161

Гэта старонка не была вычытаная

Эль-Кайот, зусім нерухомы, ляжаў на зямлі, аблытаны вяроўкамі. Пры падзенні з каня ён страціў прытомнасць. Здавалася, што ён памёр.

— Святая дзева! Няўжо я забіла яго? — усклікнула Ісідора, асадзіўшы свайго каня крыху назад. — Я не хацела гэтага. Але кал нават і так, ніхто не можа ўпікнуць мяне, — у яго-ж быў цвёрды намер забіць мяне. Памёр ён, ці проста прытвараецца, каб я падышла да яго? Няхай іншыя гэта вырашаюць. Цяпер я магу смела ехаць дадому, ён мяне не дагоніць. А калі жыццё яго ў небяспецы, я прышлю людзей з гасіенды на дапамогу. Бывайце, дон Мігуэль Дыяз!

Пры гэтых словах Ісідора выцягнула з-за карсажа невялікі кінжал, перарэзала вяроўку каля самай сядзельнай лукі і, не адчуваючы дакораў сумлення, паехала дадому, пакінуўшы сваю афяру распасцёртай на зямлі.


Раздзел XLIX

ЛАСО РАЗВЯЗАНА

Пасля гутаркі з Зебам Стумпам маладая крэолка пайшла ў свой пакой і, апусціўшыся перад мадоннай, пачала маліцца. Як усе крэолы, яна была каталічкай і цвёрда верыла ў заступніцтва святых. Дзіўнай і сумнай была яе малітва: яна малілася за чалавека, якога лічылі забойцам яе брата.

Луіза ні хвіліны не сумнявалася, што Морыс Джэральд не быў вінаваты ў гэтым жудасным злачынстве. Яна малілася не аб дараванні, а аб абароне. Плач заглушаў словы яе малітвы, Луіза любіла свайго брата з усёй пяшчотнасцю сястры. Яна была глыбока ўзрушана горам, але гэты сум не мог заглушыць другога пачуцця, больш моцнага, чым сваяцкія сувязі. Гаруючы аб страце брата, дзяўчына малілася аб выратаванні любімага.

Калі яна ўстала з кален, позірк яе выпадкова быў звернуты на лук, які так добра служыў ёй у яе любоўнай перапісцы.

«О, калі-б я магла паслаць адну са стрэл, каб папярэдзіць Морыса аб небяспецы!»

Але адразу-ж яна задумалася і аб іншым: ці не магло астацца слядоў іх тайнай перапіскі ў тым месцы, куды яна пасылала свае стрэлы? Луіза ўспомніла, што Морыс пасля начнога спаткання пераплыў цераз раку, замест таго каб пераправіцца ў лодцы. Яго ласо, напэўна, асталося ў лодцы. Напярэдадні, прыгнечаная горам, яна не падумала аб гэтым. Таямніца іх начных спатканняў магла выявіцца.

Сонца паднялося ўжо досыць высока і ярка свяціла ў шкляныя дзверы. Луіза расчыніла іх, каб спусціцца ў сад і прайсці да лодкі. Але на балконе яна спынілася, пачуўшы галасы, якія даляталі зверху. Размова адбывалася паміж Фларындай і Плутонам, які ў адсутнасць свайго гаспадара рашыў падыхаць па-