Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

іншым напрамку. Але ў гэты момант ён пачуў галасы, якія даляталі з супроцьлеглага боку, — гэта было некалькі мужчынскіх галасоў, якія пагражалі некаму. Пасля пачуліся адрывістыя ўсклікі сполаху, за імі брэх сабакі. Затым наступіла цішыня, парушаемая толькі трэскам ламаўшыхся галін, нібы некалькі чалавек ратаваліся, у паніцы ўцякаючы праз лясныя зараснікі.

Фелім прадаўжаў прыслухоўвацца: людзі набліжаліся да кіпарыса. Праз некалькі секунд яны былі ўжо каля сваіх коней і, не спыняючыся, ускочылі ў сёдлы і паехалі.

Калі чатыры ўцекачы трапілі ў паласу святла месяца, Фелім выразна ўбачыў яркачырвоную афарбоўку іх голых цел. Ён пазнаў у іх чатырох індзейцаў, якія былі ў халупе мустангера.

Фелім не крануўся з месца да таго часу, пакуль па гуку далятаўшага тупату не вызначыў, што коннікі падняліся па крутым адкосе на раўніну і паімчаліся хуткім галопам па прэрыі.

Тады ён вышаў са сваёй засады і, пляснуўшы рукамі, усклікнуў:

— Святы Патрык! Што-ж гэта можа азначаць? Што гэтым чарцям тут патрэбна? І хто ўздумаў гнацца за імі? Але, відаць, хтосьці іх здорава напалохаў. Цікава, магчыма, гэта той самы? Клянуся, што гэта так. Я чуў, як брахаў сабака, а ён-жа пабег за ім. О, госпадзі, што гэта такое? А раптам ён, у пагоні за імі, накіруецца ў гэты бок?

Боязнь зноў сустрэцца з загадачным коннікам прымусіла Феліма схавацца за дрэва. У стане трэпетнага чакання ён прастаяў там яшчэ некаторы час.

«Нарэшце, гэта, напэўна, толькі жарт містэра Морыса. Яму захацелася напалохаць мяне. Ён вяртаўся дадому. Добра, што падаспеў якраз своечасова і напалохаў чырвонаскурых. Яны збіраліся аграбіць і забіць нас. Напэўна, гэта так і ёсць. Прайшло, напэўна, ужо шмат часу. Памятаю, што выпіў я парадкам. А цяпер як быццам нічога і не бывала. А вось што цікава: ці не ўбачылі індзейцы маёй бутлі? Я чуў, што яны любяць гэты напітак не менш за нас, белых. Божа, калі яны толькі пачулі пах, там-жа, напэўна, і кроплі не асталося! Трэба на хвіліначку вярнуцца і праверыць. Іх баяцца няма чаго. Мяркуючы па тым, як яны паімчаліся, і след іх ужо даўно прастыў».

Выбраўшыся са сваёй засады, Фелім накіраваўся да халупы. Ён прабіраўся з апаскай, некалькі разоў спыняўся, каб праверыць, ці няма каго паблізу? Не гледзячы на выдуманую для свайго супакаення гіпотэзу, Фелім усё-ж баяўся яшчэ раз сустрэцца з коннікам без галавы. Аднак, жаданне выпіць заглушала страх, і Фелім хоць і не рашуча, але ішоў наперад. Нарэшце, ён ціхенька ўвайшоў у халупу.

Святла ён не запаліў — у гэтым не было неабходнасці. Знайсці бутлю вобмацкам для яго не было цяжка: ён вельмі добра ведаў меёсца, дзе яна стаяла.

Але ў заветным кутку бутлі не было.