Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/183

Гэта старонка не была вычытаная

ныя пабуджэнні. Яна забыла не толькі сваё серапэ і капялюш, але і запіску, якая нарабіла ёй столькі непрыемнасцей. Аб гэтым Беніто не павінен быў ведаць.

Але як трапіла пісьмо ў рукі Эль-Кайота? Хасэ перадаў яму? Ці аказаўся яе слуга здраднікам? Або Дыяз, сустрэўшыся з ім, прымусіў яго сілай аддаць пісьмо? І тое і другое праўдападобна.

Нарэшце, мэта падарожжа дасягнута. Ісідора ўехала на паляну, трымаючыся побач з Беніто.

Мігуэля Дыяза ўжо не было. Але што яе засмуціла больш за ўсё — гэта тое, што не было і кавалачка паперы.

Ляжаў яе капялюш, серапэ і пятля ласо, больш нічога.

— Ты можаш вярнуцца дадому, Беніто. Чалавек, які зваліўся з каня, напэўна, ужо апамятаўся і, як відаць, паехаў. Я рада за яго! Але не забывайся, Беніто, што ўсё павінна астацца між намі. Разумееш?

— Разумею, дон‘я Ісідора.

Беніто паехаў і неўзабаве схаваўся за ўступамі ўзгорка.

* * *

Ісідора адна на паляне.

Яна саскоквае з сядла, накідвае на сябе серапэ, адзявае капялюш і зноў ператвараецца ў юнага гідальго. Марудна ўзбіраецца яна ў сядло; думкі яе, як відаць, лунаюць недзе далёка.

Але не паспела яна сесці на каня, як на паляну прыбег Хасэ. Яна адразу-ж запыталася ў яго:

— Што ты зрабіў з пісьмом?

— Я даставіў яго, сен‘ёрыта.

— Каму?

— Я пакінуў яго ў гасцініцы, — сказаў ён, запінаючыся і бляднеючы. — Дона Морысіо я не застаў там.

— Гэта хлусня, мярзотнік! Ты аддаў яго Мігуэлю Дыязу. Не адракайся! Я бачыла гэтае пісьмо сама.

— О, сен‘ёрыта, даруйце, даруйце! Я не вінаваты, запэўняю вас, я не вінаваты!

— Дурань, ты сам сябе выдаў. Колькі заплаціў табе дон Мігуэль за тваю здраду?

— Клянуся вам, пані, гэта не здрада. Ён… ён… прымусіў мяне… пагрозамі, пабоямі. Я… я… мне не заплацілі нічога.

— Тады я табе заплачу. Больш ты мне не патрэбен. Можаш ісці, куды хочаш. А ўзнагароду на табе — вось і вось!

Разоў дзесяць паўтарыла яна гэтыя словы, і кожны раз яе бізун апускаўся на спіну слугі. Ён спрабаваў уцякаць… Дарэмна! Зноў вяртаўся ён са страху трапіць пад капыты разгарачанага каня. Толькі калі сінія рубцы паявіліся на смуглай скуры, скончылася збіванне.

— А цяпер вон з маіх вачэй! І не трапляйся мне больш. Вон адсюль!

Як перапалоханы кот, слуга ўцякае з паляны. Ён рад, што