Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/198

Гэта старонка не была вычытаная

рага, каб сумнявацца ў горкай праўдзе. На парозе стаяла жанчына, якая заняла яе месца.

Твар у твар, з бліскучымі вачыма, стаялі яны адна перад другою. Абедзве страсна закаханы ў аднаго і таго-ж чалавека, абодвух мучыць рэўнасць, абедзве блізка ля яго, увы, не адчуваўшага прысутнасці ні той, ні другой. Кожная з іх лічыла другую сваёй шчаслівай саперніцай. Луіза не чула тых слоў, якія супакоілі-б яе, якія да гэтага часу гучэлі ў вушах Ісідоры і разрывалі яе сэрца.

Гэта была сцэна маўклівай варожасці. Яны не абмяняліся ні словам. Ні адна з іх не прасіла тлумачэнняў у другой — у гэтым не было неабходнасці. Бываюць моманты, калі словы лішнія. Гэта быў узаемны выклік абражанага кахання, выказаны толькі вогненнымі позіркамі і пагардлівымі складкамі ў кутках рота.

Гэтая сцэна наўрад ці прадаўжалася больш дваццаці секунд. Яна скончылася тым, што Луіза Пойндэкстэр павярнулася і накіравалася да дзвярэй. У халупе Морыса Джэральда няма месца для яе!

Ісідора таксама вышла, амаль наступаючы на шлейф сваёй саперніцы. Тая-ж самая думка была і ў яе галаве. Халупа Морыса Джэральда — не месца для яе!

Здавалася, яны абедзве спяшаліся пакінуць як мага хутчэй хакале. Шэры конь стаяў бліжэй, мустанг — далей. Ісідора першая была ў сядле. Калі яна праязджала міма Луізы, тая ўжо таксама садзілася на каня, рыхтуючыся рушыць у дарогу. Зноў саперніцы абмяняліся позіркамі. Ніводзін з іх нельга было назваць позіркам пераможніцы, але ў іх не было відаць і даравання.

Позірк крэолкі быў поўны смутку, гневу і здзіўлення. Апошні-ж позірк Ісідоры, які суправаджаўся вульгарным выкрыкам «Carajo!» быў поўны бяссільнай злосці.


Раздзел LX

ДАНОС

Пад яркім сонцам, якое ззяла над Аламо, ехала Ісідора, поўная змрочных думак. Яе мучыла прагнасць помсты.

У гэтым яна знайшла нейкае горкае задавальненне — гэта пачуццё выратоўвала яе ад роспачы.

Ісідора спынілася перад крутым пад‘ёмам. Над ёй прасціраліся вялізныя цёмныя галіны кіпарыса. Гэты змрочны цень быў бліжэй яе набалеўшаму сэрцу, чым радасныя праменні сонца.

«Мне трэба было забіць яе на месцы. Ці не вярнуцца, каб кінуць ёй смяротны выклік? Але калі я і заб‘ю яе, то што карысці? Гэтым-жа не вернеш яго сэрца. Яно страчана, страчана назаўсёды. Толькі яе вобраз пануе ў ім. А для мяне не асталося нават іскры надзеі!.. Не, гэта ён павінен памерці. Той, які разбіў маё сэрца. Але калі я заб‘ю яго, што тады? У што ператворыцца маё жыццё? У нясцерпнае катаванне! А цяпер, хіба гэта