Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/208

Гэта старонка не была вычытаная

Не гледзячы на сваё захапленне дзяўчынай, Янсі таксама пачаў мімаволі прыслухоўвацца да галасоў. Як відаць, каля халупы наспявалі нейкія сур‘ёзныя падзеі.

Можна было адрозніць некалькі мужчынскіх галасоў. Адзін з іх гучэў мацней за іншыя.

Луіза пазнала гэты голас. Гэта гаварыў яе стрыечны брат Касій; ён у нечым пераконваў натоўп, даказваў штосьці. У яго гаворцы адчувалася злосць. Але вось ён скончыў. Адразу-ж пачуліся бурныя выклікі ўхвалення.

Прыслухоўваючыся, Янсі забыўся аб прысутнасці сваёй прыгогожай суседкі. Ён успомніў аб ёй толькі тады, калі яна, усхапіўшыся з месца, кінулася да хакале.


Раздзел LXIII

СУД РЭГУЛЯТАРАЎ

Моцны крык, які прымусіў маладую крэолку так імкліва сарвацца з месца, выдаваў адначасова і рашэнне суда, і характар прысуду.

Слова «павесіць» даляцела да яе вушэй, і яна кінулася да халупы мустангера.

Людзі цяпер ужо не стаялі асобнымі групамі, яны сабраліся ў круг. Сярод круга ўзвышалася ўнушальная фігура начальніка рэгулятараў, там-жа быў і Вудлі Пойндэкстэр, а побач з ім Касій Кольхаун. Апошнія прысутнічалі, як відаць, толькі ў якасці сведак судовай драмы, якая тут адбываецца — рашаючае слова належала іншым.

Гэта быў судовы разгляд справы па абвінавачанню ў забойстве — суд Лінча. У якасці абвінавайцы выступаў верхавод рэгулятараў. Увесь натоўп, за выключэннем двух арыштаваных, адыгрываў ролю судовых засядацеляў.

Морыс Джэральд і яго слуга Фелім былі ў цэнтры абступіўшага іх кальца. Абодва яны ляжалі на траве, са звязанымі моцнымі вяроўкамі рукамі і нагамі. Іх пазбавілі магчымасці гаварыць. Феліма прымусілі маўчаць пагрозамі, а яго гаспадар маўчаў таму, што ў рот яму ўставілі драўляны кляп. Гэта зрабілі для таго, каб мустангер сваім вар‘яцкім брэдам не перашкаджаў «працаваць». Але нават туга сцягнутыя вяроўкі не маглі паралізаваць рухаў хворага. Два чалавекі трымалі Морыса за плечы, трэці прыціскаў ногі да зямлі, стоячы на яго каленях.

Цяжар абвінавачанняў галоўным чынам клаўся на Морыса Джэральда; Феліма лічылі толькі саўдзельнікам.

Яго прымусілі расказаць усё, што ён ведае. Расказ Феліма аб індзейцах і ягуары назвалі «выдумкай, прыдуманай з мэтай увесці суд у заблуджэнне».

Судовы разгляд прадаўжаўся не больш дзесяці хвілін. Вывад быў ясны. У большасці канчаткова склалася думка, што Генры Пойндэкстэр забіты, а Морыс Джэральд адказны за яго смерць.