Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/233

Гэта старонка не была вычытаная

ездзіць, апрача містэра Кольхауна. Ніхто не асмельваецца нават сесці на яе.

— Значыцца, ён ездзіў на ёй.

— Я не ведаю, містэр Стумп, я нічога не ведаю. Я не бачыў, каб капітан яе выводзіў, не бачыў, як яна трапіла назад.

— Калі ты толькі гаворыш праўду, што яна была ўся ўзмылена, значыцца, хтосьці павінен быў на ёй ездзіць.

— Так, так, хтосьці ездзіў.

— Паслухай, Плутон. Я думаю, што ты гаворыш праўду і сапраўды не ведаеш, хто ездзіў на гнедым у тую ноч. Але як табе здаецца, хто-б гэта мог быць? Я ў цябе пытаюся толькі таму, што, як табе вядома, містэр Пойндэкстэр — мой прыяцель, і я, натуральна, непакоюся, калі так дрэнна абыходзяцца з яго маёмасцю. Гэта датычыць і ўласнасці капітана Кольхауна. Напэўна, хто-небудзь з неграў з плантацый вывеў ціхенька бедную жывёліну і аб‘ездзіў на ёй усю прэрыю ўдоўж і ўпоперак. Як ты думаеш?

— Не, містэр Стумп, негр не думае, каб гэта было так. Нявольнікаў з плантацый не дазволена сюды пускаць. Яны не маюць права сюды прыйсці. Негр з плантацый не мог вывесці гнедага.

— Чорт пабяры, хто-ж мог вывесці каня? Магчыма, гэта быў наглядчык? Што ты на гэта скажаш?

— Не, гэта не ён.

— Хто-ж гэта яшчэ можа быць, калі не сам гаспадар каня? Калі гэта так, тады ўсё добра. Ён мае права ездзіць на сваім кані, куды яму захочацца, хоць-бы і да самага пекла. Гэта ўжо не мая справа.

— І не мая, містэр Стумп. Як шкада, што мне гэта ў галаву Не прышло сёння раніцой.

— Чаму ты шкадуеш аб гэтым? Што здарылася сёння раніцой і чаму ты такі сумны?

— О, што здарылася сёння раніцой! Вялікае няшчасце. Вельмі вялікае няшчасце!

— Што-ж гэта такое?

— Ах, містэр Стумп, мяне збілі сёння. Гэта было праз гадзіну пасля паўдня.

— Збілі?

— Так, я бегаў ад болю па ўсёй стайні.

— О, разумею: ты хочаш сказаць, што цябе брыкнуў конь. Які-ж гэта цябе так пакрыўдзіў?

— О, не, вы памыляецеся. Гэта зрабіў не конь, а яго гаспадар. Мяне біў ботам містэр Кольхаун. Негр не зрабіў нічога дрэннага. Я толькі запытаўся ў капітана, што здарылася з яго канём у тую ноч, чаму ён прышоў такім змучаным. Ён мне сказаў, што гэта не мая справа, і тады пачаў мяне біць сваім абцасам, пасля лупіць бізуном. Пасля ён мне пагражаў. Сказаў, што калі я яшчэ калі-небудзь аб гэтым загавару, то атрымаю сотню ўда-