Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/235

Гэта старонка не была вычытаная

Прыдумаў. Толькі каб негр мне не перашкодзіў. Будзем спадзявацца, што Фларында яго затрымае. Ну, пачакай ты ў мяне, я цябе прымушу стаяць спакойна або задушу насмерць. З гэтым нашыйнікам ты не вельмі будзеш круціцца!

Зеб зняў са свайго сядла ласо, накінуў пятлю на шыю гнедаму і пацягнуў вяроўку за другі канец. Конь захроп і пачаў кідацца па стайні. Але хутка храпенне перайшло ў нейкія гукі свісту, якія ледзь выляталі з яго ноздраў.

Зеб цяпер мог спакойна падыйсці. Туга прывязаўшы канец вяроўкі, ён уважліва пачаў аглядаць кожны капыт.

Калі чарга падышла да левай задняй нагі, аказалася, што падкова на ёй была паламаная.

Паляўнічы выцягнуў свой вялізны паляўнічы нож, падсунуў яго пад падкову, зняў абломак з капыта і разам з усімі цвікамі паклаў у адну з бяздонных кішэнь свайго кафтана. Затым Зеб спрытным рухам развязаў вяроўку і даў гнедаму магчымасць свабодна дыхаць.

Праз хвіліну з‘явіўся Плутон з багатым абедам. На падносе красаваўся і графінчык з манонгахельскім віскі. Зеб адразу-ж пачаў есці.

Аднак, конюх адразу заўважыў, што з жывёлай робіцца штосьці нядобрае: гнеды стаяў, дрыжучы ўсім целам і спалохана азіраючыся навокал.

— Што-ж гэта такое з канём? — усклікнуў негр. — Нібы ён вас баіцца.

— Ах, так, — працягнуў Зеб з паказаным раўнадушшам. — Магчыма, што ён крыху пабойваецца мяне. Ён палез да маёй старой кабылы, а я за гэта сцебануў яго разок-другі вяроўкай.

Плутон быў зусім задаволены гэтым тлумачэннем, і раэмова скончылася.

— Скажы, Плутон, — зноў загаварыў Зеб, — хто падкоўвае вашых коней? Напэўна, у вас ёсць свае кавалі?

— Так, так. Жоўты Джэк падкоўвае іх. А чаму вы аб гэтым пытаецеся, містэр Стумп?

— Так, мне трэба падкаваць сваю старую кабылу. Напэўна, Джэк не адмовіцца зрабіць гэта для мяне?

— Вядома, вядома, ён зробіць гэта з вялікай прыемнасцю.

— Колькі часу, ты думаеш, спатрэбіцца на тое, каб прыбіць дзве падковы?

— Гэта зусім нядоўга, містэр Стумп, Джэк добры майстар, гэта ўсе гавораць.

— Магчыма, у яго ёсць у запасе гатовыя падковы? А ці даўно ён падкоўваў вашых коней?

— Прайшло больш тыдня з таго часу. Апошнім ён падкаваў каня міс Луізы — крапчатага мустанга. Я ўпэўнены, што ў яго ёсць гатовыя падковы. Я ведаю гэта, таму што ён збіраўся падкаваць гнедага, у якой адна падкова паламаная. Гэта здарылася