Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/236

Гэта старонка не была вычытаная

дзесяць дзён таму назад. Містэр Кольхаун распарадзіўся, каб яе знялі. Якраз сёння раніцой ён гаварыў аб гэтым Джэку.

— Ведаеш, я ўсё-такі баюся, што ў мяне малавата часу, — сказаў Зеб, нібы раптоўна мяняючы свой намер. — Лепш адкладзем гэтую справу з падковай да майго звароту. Думаю, што мая старая і так абыйдзецца. Дарога па прэрыі мяккая, і ёй добра будзе бегчы…

Зеб вышаў са стайні на двор і паглядзеў на неба.

— Так, час рушыць. Ну, цяпер, галубка, досыць жаваць. Давядзецца ўзяць гэта жалезца ў зубы замест кукурузы. Вось малайчына!

Зеб надзеў аброць, ускочыў у сядло і крануў павады.


Раздзел LXXII

ЗЕБ СТУМП НАПАДАЕ НА СЛЕД

Выехаўшы з варот Каса-дэль-Карво, стары паляўнічы накіраваўся ўверх па беразе ракі ў бок форта. Не прайшло і чвэрці гадзіны як ён ужо быў там. Саскочыўшы з сядла, Зеб увайшоў у кватэру каменданта. Кабыла асталася на пляцы. Старому паляўнічаму было няцяжка дабіцца спаткання з галоўным начальнікам форта Індж. У асяроддзі ваенных да Зеба Стумпа ўстанавіліся асаблівыя прыхільныя адносіны, і ўваход для яго быў адкрыты ў любую гадзіну. Вартавыя прапусцілі яго, як свайго. Дзяжурны афіцэр радасна яго вітаў; ад‘ютант-жа неадкладна далажыў аб ім маёру, які, відавочна, чакаў яго прыходу.

— А, містэр Стумп, рад вас бачыць. Што новага? Мяркуючы па тым, што вы так хутка вярнуліся сюды, я здагадваюся, што ёсць навіны. Спадзяюся, што-небудзь спрыяльнае для гэтага гаротнага хлапца? Што-ж вы даведаліся?

— Павінен вам сказаць, маёр, — прагаварыў Зеб, нявымушана здымаючы капялюш, — што ніякіх асаблівых навін у мяне пакуль яшчэ няма, але ўсё-ж я палічыў патрэбным вярнуцца. Мне неабходна пагаварыць з вамі.

— Я слухаю вас. Расказвайце, у чым справа.

— Я хачу прасіць вас, каб вы адцягнулі, наколькі гэта будзе магчыма, пачатак судовага разгляду. Я ведаю, што тут будзе даўленне са зне, але я таксама ведаю, што вы маеце дастаткова ўлады, каб супроцьстаяць яму, і асабліва каштоўна, што вы з ахвотай гэта зробіце.

— Правільна! Я не супроць дапамагчы гэтаму няшчаснаму. Але-ж вы ведаеце, што ў нашай рэспубліцы ваенныя ўлады заўсёды падначальваюцца грамадзянскім, за выключэннем тых выпадкаў, калі краіна абвяшчаецца на ваенным становішчы. Я магу зрабіць усё, што магу, каб перашкодзіць парушэнню ўстаноўленых законаў, але я не магу ісці супроць самога закона.

— Зусім і не патрэбна, каб вы ішлі супроць закону. Нічога падобнага, маёр. Патрэбна толькі, каб вы пайшлі супроць тых,