Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/244

Гэта старонка не была вычытаная

На некаторай адлегласці перад сабой Зеб убачыў капітана. Кольхаун збянтэжана ездзіў узад і ўперад на адным месцы. Капітан згубіў след і стараўся знайсці яго.

Пад прыкрыццём акацый паляўнічы цішком сачыў за рухамі Кольхауна.

Аб‘ездзіўшы ўздоўж і ўпоперак гэты ўчастак, капітан, як відаць, рашыў адмовіцца ад свайго намеру. Злосна ўдарыўшы каня шпорай, ён накіраваўся ў бок Леоны.

Як толькі Кольхаун схаваўся, Зеб рашыў паспрабаваць сваё майстэрства. Аднак, не гледзячы на ўсю сваю практыку, і ён павінен быў здацца.

Спякотнае сонца бязлітасна паліла, распаленая крэйдавая прэрыя сляпіла вочы. Наўрад ці хто-небудзь, апрача саламандры, мог бачыць пры-гэтым асвятленні.

Рабіць не было чаго, і стары паляўнічы рашыў павярнуць назад і зноў заняцца тым следам, які ён толькі што пачаў вывучаць.

Цяпер у яго была ўжо поўная ўпэўненасць, што праца не будзе дарэмнай і што яго чакаюць цікавыя адкрыцці.

Хутка Зеб зноў быў на ранейшым месцы.

Не трацячы часу, ён хуткім крокам пачаў прасоўвацца па следу. Кабыла па-ранейшаму ішла за ім.

Толькі адзін раз Зеб спыніўся — на месцы, дзе след двух іншых коней далучыўся да таго следу, па якім ён ішоў. Усе тры сляды перапляталіся. Месцамі яны разыходзіліся і ішлі ў паралельным напрамку, на адлегласці каля дваццаці ярдаў, пасля зноў перасякалі адзін другога.

Усе коні былі падкаваныя. Паляўнічы спыніўся, каб прыгледзецца да адбіткаў капытоў. Яму стала, ясна, што з траіх коней адзін быў амерыканскай пароды, другі — буйны мустанг; яго капыты былі амаль таго-ж размеру, як і ў амерыканскага каня.

Амерыканскі конь ішоў за мустангам. І, нарэшце, конь з паламанай падковай ішоў апошнім.

Усе трое коней беглі па адной і той-жа дарозе, толькі ў розны час і па адным. Зеб Стумп вызначыў гэта з такой лёгкасцю і ўпэўненасцю, нібы чалавек, які чытае ўказанні па шкале тэрмометра.

— Добра, — сказаў Зеб і з задаволеным выглядам пачаў прасоўвацца далей.

Старая кабыла, не спяшаючыся, ішла за ім.

— Тут яны разышліся, — сказаў паляўнічы, зноў спыніўшыся і разглядаючы месца, на якім стаяў. — Мустанг і амерыканскі конь пайшлі разам; я хачу сказаць, што яны пабеглі па той-жа сцежцы. Паламаная падкова павярнула ў іншым напрамку. Цікава ведаць: для чаго? Ніколі ў жыцці не даводзілася мне