Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/258

Гэта старонка не была вычытаная

Магло здарыцца, што абвінавачваемаму спатрэбіцца дапамога абаронцы, але ў сетлменце не было асоб, якія спецыялізаваліся-б у гэтай прафесіі. Абаронцы звычайна раз‘язджаюць з судовымі ўладамі, а яны былі яшчэ далёка ад Інджа. І, не гледзячы на гэта, у сетлменце з‘явіўся юрыст, чалавек з вялікім імем, які прыехаў сюды з Сан-Антоніо, каб абараняць справу мустангера. Хадзілі чуткі, што вялікая сума грошай, заплачаная нейкай жанчынай, прымусіла юрыста зрабіць гэтае падарожжа. З‘явіўся і яшчэ адзін адвакат.

Ён прыехаў у форт Індж з далёкай Ірландыі спецыяльна для таго, каб пабачыцца з Морысам Джэральдам. Ён быў нямала здзіўлены, калі даведаўся ў гасцініцы Обердофера, дзе ён спыніўся, што Морыс Джэральд сядзіць у турме. Ірландскі адвакат патрабаваў спаткання са зняволеным. Цехаскім уладам нязручна было адмовіць яму ў гэтым, і ён атрымаў пропуск. Прыезд ірландскага адваката выклікаў мноства размоў у форце і сетлменце. Хадзілі чуткі, што Морыс Джэральд расказаў яму аб нейкай страшнай гісторыі. Аднак, змест яе астаўся невядомым, і абываталі сетлмента згаралі ад цікаўнасці.

Адзін чалавек толькі мог ведаць аб гэтым — Зеб Стумп, але стары паляўнічы не паяўляўся ў людзях. Толькі адзін раз бачылі яго, занятага гутаркай з ірландскім юрыстам. Пасля гэтага паляўнічы знік. Усе думалі, што Зеб Стумп, як звычайна, адправіўся на паляванне на аленяў, мядзведзя або дзікіх індыкаў.

Але ўсе памыляліся. Зеб на гэты раз блукаў па лясах не ў пошуках дзічы — ён адправіўся паляваць на конніка без галавы.


Раздзел LXXXIV

ПЯШЧОТНЫ ПЛЯМЕННІК

«Яго судзяць заўтра, заўтра, дзякуй табе божа! Невераемна, каб хто-небудзь паспеў да гэтага часу злавіць гэтае праклятае стварэнне! Будзем спадзявацца, што гэта зусім немагчыма. А больш мне баяцца няма чаго. Няхай паспрабуюць даказаць без гэтага! Дзіўна, чаго з‘явіўся тут гэты ірландскі кручкатвор? і гэты другі юрыст! Цікава, хто гэта яго прыслаў і дзеля чаго? Напэўна, яму добра заплацілі… Пракляцце на іх! Я ўсёроўна не баюся! Што яны могуць прыдумаць, апрача таго, што Джэральд зрабіў гэтае злачынства? Усе доказы супроць яго… Толькі Зеб Стумп непакоіць мяне. Падазроная змяя! Яго нідзе не могуць знайсці. Цікава, дзе ён загінуў? Кажуць, на паляванні. Штосьці не падобна. А што, калі ён адправіўся за ім? І раптам зловіць яго?.. Я сам яшчэ раз паспрабаваў-бы, але цяпер ужо позна. Заўтра пад вечар усё будзе скончана. А што, калі высветліцца пасля? Чорт яго бяры, не будзем аб гэтым думаць. Трэба толькі, каб усё было ў парадку цяпер. Калі паве-