Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/275

Гэта старонка не была вычытаная

Я не ведаў, у якім ён быў стане. Магчыма, цяпер ён запатрабуе ад мяне задавальнення, падазраючы, што я зняславіў яго сястру. Я не стану адмаўляць перад судом, што гэта думка прачнулася ў маім сазнанні, калі я ўбачыў Генры. Я не хацеў хавацца ад яго, бо не адчуваў сябе вінаватым. Праўда, мы сустракаліся патаемна з яго сястрой, але ў гэтым былі вінаваты іншыя, а не я і не яна. Я кахаў яе ўсім сэрцам, самым чыстым і пяшчотным каханнем. Гэта-ж пачуццё гарыць ва мне і цяпер.

Луіза Пойндэкстэр, хоць і сядзіць за крыху апушчанымі фіранкамі карэты, чуе кожнае слова абвінавачваемага. На яе бледных шчоках успыхнуў яркі румянец, але гэта не быў румянец сораму, — яе твар загарэўся радасцю.


Раздзел LC

РАПТОЎНЫ ПЕРАПЫНАК У СУДЗЕ

Апошнія словы абвінавачваемага, якія напоўнілі радасцю сэрца Луізы Пойндэкстэр, на іншых зрабілі зусім адваротнае ўражанне.

Зноў нараканне ў натоўпе. Зноў шумяць супольнікі Кольхауна. Зноў маёр кідае многазначны позірк свайму атраду. Суддзя аўтарытэтным голасам заяўляе:

— Спакой!

Хваляванне падаўлена. Абвінавачваемы зноў атрымаў магчымасць гаварыць.

Ён прадаўжае свой расказ:

— Пазнаўшы Генры Пойндэкстэра, я выехаў з зараснікаў і спыніў свайго каня. Было дастаткова відна, і ён адразу пазнаў мяне. Ён па-сяброўску працягнуў мне руку і з першых-жа слоў папрасіў у мяне прабачэння за сваю нястрыманасць. Ці трэба гаварыць, што я горача паціснуў гэтую руку, руку гэтага цудоўнага юнака… Панове прысяжныя! Я не буду забіраць у вас часу перасказам размовы, якая адбылася паміж намі, — яна не мае ніякіх адносін да гэтага судовага разгляду. Мы праехаліся крыху разам, пасля спыніліся пад ценем дрэў. Абмяняліся сігарамі і выкурылі іх. І, каб замацаваць нашы сяброўскія адносіны, мы абмяняліся сваімі капелюшамі і плашчамі. З гэтым звычаем я пазнаёміўся ў каманчаў. Я аддаў Генры Пойндэкстэру сваё мексіканскае самбрэро і паласатае серапэ і ўзяў узамен яго плашч і капялюш. Пасля мы рассталіся. Ён ад‘ехаў, а я астаўся. Я не магу добра ўразумець, чаму я астаўся на гэтым месцы. Мне ўжо не хацелася прадаўжаць свой шлях на Аламо. Я рашыў пераначаваць тут-жа пад дрэвам, дзе адбылося прымірэнне. Я злез з каня, прывязаў яго, сам-жа закруціўся ў плашч і, не здымаючы капелюша, лёг на траве. Праз тры секунды я заснуў. Гэта са мною рэдка здараецца. Магу прыпісаць гэта толькі пачуццю прыемнага супакаення пасля ўсіх перажытых цяжкіх хваляван-