Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/279

Гэта старонка не была вычытаная

забойства якога і распачаты судовы працэс! Ваш стрыечны брат Генры Пойндэкстэр. Гэта ён, усявышнія сілы!

— Мне здаецца, ваша праўда.

— О, божа, гэта сапраўды ён! Іосафат! — прадаўжаў Зеб. — Нам няма чаго траціць тут часу ў размышленнях. Лепш за ўсё будзе, калі мы прывязем труп на месца так, як ён ёсць, у сядле. Ён, як відаць, сядзіць досыць устойліва. Каня гэтага я ведаю. Думаю, што ён без упартасці пойдзе за маёй кабылай. Ну, старэнькая, прывітайся з ім. Хіба ты не бачыш, што гэта твой стары прыяцель? Праўда, яму тугавата давялося за апошні час, і ён вельмі адзічэў.

Пакуль паляўнічы гаварыў, гнеды і старая кабыла сутыкнуліся мордамі і фыркнулі ў адзнаку прывітання.

— Я так і думаў! — усклікнуў Зеб, вызваляючы заблытаныя ў акацыі павады. — У кампаніі маёй кабылы жарабец пойдзе спакойна за намі. Ва ўсякім разе, няма неабходнасці рэзаць яму горла. Ну, а цяпер, містэр Кольхаун, — звярнуўся паляўнічы да капітана, выпрабавальна паглядзеўшы на яго, — ці не думаеце вы, што нам час рушыць у дарогу? Суд, напэўна, прадаўжаецца. А калі так, то, вядома, і наш удзел будзе пажаданы. Мне здаецца, што з намі цяпер сведка, які можа праліць святло на гэтую справу, і мустангера або павесяць або апраўдаюць. Ну, як вы, гатовы ехаць назад?

— О, вядома! Правільна, нам няма сэнсу аставацца тут.

Зеб рушыць у дарогу першым, ведучы за сабою палонніка.

Кольхаун едзе ззаду памалу і, як відаць, неахвотна.

На крутым павароце сцежкі ён нацягвае павады і, здаецца, не рашаецца, ехаць яму наперад ці імчацца назад. На яго твары прыкметна страшэннае хваляванне.

Не чуючы за сабою тупату капытоў, Зеб Стумп, у сваю чаргу, нацягвае павады, паварачвае кабылу і глядзіць на капітана запытальным позіркам. Ён бачыць яго надзвычай усхваляваны твар і адразу здагадваецца, у чым справа. Не гаворачы ні слова, стары паляўнічы бярэ стрэльбу і накіроўвае дула на капітана. Апошні, як быццам нічога не заўважыўшы, зноў прадаўжае ехаць.

Аднак, цяпер ужо Зеб Стумп едзе ззаду.

Так кавалькада марудна пасоўваецца па лясных зарасніках. Выязджаюць у адкрытую прэрыю. Тут Кольхаун яшчэ раз спыняецца. Яго агортвае панічны страх. Што-ж рабіць? Імчацца яму назад у прэрыю і схавацца ад людзей, ці рыскнуць ісці насустрач страшнай буры?

Ён аддаў-бы ўсё, чым уладаў, і нават тое, чым ён разлічваў уладаць у далейшым, не выключаючы і Луізы Пойндэкстэр, каб толькі яму пазбавіцца хоць на дзесяць хвілін ад праклятага Зеба Стумпа, каб толькі яму астацца аднаму з коннікам без галавы. Але гэта, як відаць, неажыццявіма. Хітры паляўнічы больш, чым калі-небудзь, напагатове. Кольхаун у яго ў становішчы сапраўд-