Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/280

Гэта старонка не была вычытаная

нага палонніка, і няхай ён толькі паспрабуе ўцякаць, як умомант атрымае кулю ў спіну. Але нарэшце, што можа Зеб Стумп сказаць або зрабіць? Магчыма, усё яшчэ абыйдзецца добра? Зеб, праўда, выказвае яўную падазронасць, але ці варта яму, Касію Кольхауну, баяцца гэтага? Сяброў-жа ў яго дастаткова. Калі толькі гэтая маленькая гісторыя не выплыве наверх, то ўсё будзе ў парадку. Хутчэй за ўсё, што куля не засела там, куды была пушчана, а згубілася дзе-небудзь у гушчары зараснікаў.

Падбадзёраны гэтай надзеяй, Кольхаун зноў рушыць наперад. За ім едзе Зеб Стумп на сваёй кабыле ў суправаджэнні гнедага з трупам Генры Пойндэкстэра.


Раздзел ХCIII

АБЕЗГАЛОЎЛЕНЫ ТРУП

Суддзі нічога не аставалася рабіць, як абвясціць перапынак у судовым разглядзе.

Праходзіць гадзіна. Суддзя за гэты час выкурыў пару сігар і выпіў вялікую колькасць чарак кан‘яку. Прысутныя б‘юцца над разгадкай таямнічага здарэння і з нецярплівасцю чакаюць звароту ўдзельнікаў пагоні. Яны спадзяюцца, што коннік без галавы будзе захоплены ў палон. Вераць, што ў сувязі з гэтым не толькі будзе знойдзены ключ да разгадкі таямнічай з‘явы, але будзе праліта святло на самы факт забойства.

Усе глядзяць напружана ў бок прэрыі. Усе чакаюць — калі-ж, нарэшце, з‘явяцца на гарызонце два нехапаючых удзельнікі пагоні? Чакаюць, што з сабою яны прывядуць конніка без галавы.

Праходзіць гадзіна, але нікога не відаць. Ці варта надалей адкладаць судовы разгляд?

Абвініцель дамагаецца неадкладнага яго аднаўлення. Абаронца не менш горача настойвае на адваротным. Апошні лічыць неабходным адкласці слуханне справы да наступнага дня, матывіруючы гэта адсутнасцю важнага сведкі, Зеба Стумпа, які яшчэ не даваў сваіх паказанняў.

Чуюцца галасы, якія патрабуюць разгляду справы.

Згодна дамаганняў натоўпа, агітыруемага падкупленымі асобамі, вырашана аднавіць паседжанне суда. Урэшце можна пакуль прадаўжаць без гэтага сведкі. Магчыма, што ён яшчэ паспее вярнуцца своечасова. Калі-ж не, то не позна будзе адкласці сканчэнне судовага працэса.

Так прапануе суддзя. Прысяжныя яго падтрымліваюць. Прысутная публіка не супярэчыць.

Зноў выклікаюць абвінавачваемага. Ён прадаўжае свае паказанні, так нечакана спыненыя.

* * *

— Вы збіраліся расказаць нам, што адкрылася перад вашымі вачыма, — гаворыць абаронца, звяртаючыся да Морыса Джэральда. — Прадаўжайце, мы вас слухаем.