Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/282

Гэта старонка не была вычытаная

забіць гэтага чалавека, ці смерць наступіла пасля таго, як адсеклі галаву?

— Я не сумняваюся, што стрэл быў смяротны. Калі смерць і не была імгненнай, то, ва ўсякім выпадку, яна павінна была наступіць праз некалькі хвілін, а магчыма нават і праз некалькі секунд.

— Вы сказалі, што галава была адсечана. Што-ж, яна была зусім аддзелена ад цела?

— Зусім, хоць і ляжала шчыльна да яго. Стваралася ўражанне, што ніводзін мускул цела, ні галава не паварушыліся пасля таго, як была адсечана галава.

— Якой зброяй, думаеце вы, быў зроблен гэты ўдар?

— Мне здаецца, што ўдар быў зроблен або тапаром або паляўнічым нажом.

— Ці не ўзніклі ў вас якія-небудзь падазрэнні?

— Я быў настолькі здзіўлены, што не мог ні аб чым думаць. Я ледзь верыў, што гэта магло быть рэальнасцю. Калі-ж я крыху супакоіўся, адзіна, што мне прышло ў галаву — што гэта была справа рук каманчаў. Але ў той-жа час яго скальп не быў зняты, і нават капялюш астаўся на галаве.

— Значыць, вы не думаеце, што гэта зрабілі індзейцы?

— Не.

— Вы каго-небудзь западозрылі?

— У той момант я ні на кога не мог падумаць. Я ніколі не чуў, каб у Генры Пойндэкстэра былі ворагі, ні тут, ні наогул дзе-небудзь. Але пасля ў мяне з‘явіліся падазрэнні. Яны ў мяне асталіся і да гэтага часу.

— Вы выкажаце іх.

— Я супярэчу супроць гэтага метада допыту, — умяшаўся абвініцель. — Нам зусім не цікава знаёміцца з падазрэннямі абвінавачваемага. Мне здаецца, што нам хопіць, калі мы выслухаем яго «праўдападобную» гісторыю.

— Няхай ён прадаўжае свой расказ, — распарадзіўся суддзя, запальваючы новую сігару.

— Раскажыце, як вы самі дзейнічалі, — запытаў абаронца. — Што вы прадпрынялі пасля таго, як зрабілі гэтыя адкрыцці?

— Некаторы час я сам не ведаў, што мне рабіць, настолькі я быў узрушаны ўсім, што мне давялося бачыць. Я быў пераконаны, што юнак забіты іменна тым стрэлам, які я чуў. Але хто-ж гэта страляў? Вядома, не індзейцы. У гэтым я не сумняваўся. Я падумаў аб бандытах, але гэта здавалася такім-жа непраўдападобным. Мексіканскае серапэ каштуе не менш ста долараў. Яны-б, вядома, узялі яго. Ды і наогул ні адна рэч не была кранута, нават залаты гадзіннік. Яўна, што гэта была помста. Пачаў успамінаць, ці не чуў я аб якой-небудзь сварцы, звязанай з імем юнага Пойндэкстэра. Але мне нічога не прышло ў галаву. Ды, апрача таго, навошта патрэбна было адсякаць галаву? Гэта больш за ўсё здзівіла мяне і навяло страх. Але, не здолеўшы