Старонка:Коннік без галавы (1941).pdf/296

Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Куля Касія Кольхауна, накіраваная ў сэрца Морыса Джэральда, адскочыла, ударыўшыся аб амулет, падарунак Луізы. Маленькі любоўны падарунак, захоўваемы на сэрцы, выратаваў жыццё яго ўласніку.

Але стрэл не прайшоў бясследна.

Жудасны ўдар выклікаў новае патрасенне ўжо зусім знясіленай нервовай сістэмы маладога ірландца, новую хваробу рассудка.

Але хворы ляжаў цяпер не ў зарасніках лесу, акружаны крывяжэрнымі кайотамі і чорнымі каршунамі, не ў халупе, не ў турме, дзе яго амаль зусім не глядзелі.

Калі ён апрытомнеў, ён убачыў ля сваёй пасцелі любімую дзяўчыну — Луізу Пойндэкстэр.

Цяпер ужо ніхто не перашкаджаў ёй даглядаць хворага. Ніхто, нават бацька.

Перажытае гора зламала гордасць старога плантатара. Ён ужо не пярэчыў супроць шлюбу дачкі з Морысам Джэральдам. Хоць, праўду кажучы, і пярэчыць не было чаго. Малады ірландзец быў адукаваны юнак з культурнай сям‘і, а не проста паляўнічы на коней. Ён не належаў да гэтага асяроддзя, за якім У Техасе ўстанавілася такая дрэнная рэпутацыя.

Была і яшчэ адна акалічнасць, якая наўрад ці была не па душы Вудлі Пойндэкстэру. Юрыст, які прыбыў з Ірландыі, увёў Морыса Джэральда ў правы спадчыны пасля памёршага бяздзетным багатага дзядзькі.

Маёмасць Касія Кольхауна адышла да яго пабочнага сына, які жыў у Новым Орлеане.

Пасля шлюбу Луіза і Морыс Джэральд адправіліся ў падарожжа па Еўропе. Яны пабывалі і на радзіме Морыса.

Блакітнавокая красуня, якая сумавала па маладым ірландцы, аказалася проста прадуктам фантазіі Феліма. У часе прабывання ў Ірландыі ў маладой жонкі Морыса Джэральда ні разу не прачнулася пачуццё рэўнасці. І толькі пасля звароту ў Каса-дэль-Карво яна перажыла яшчэ адну ўспышку гэтага пакутлівага пачуцця. Аднойчы яе муж вярнуўся дадому, трымаючы на руках прыгожую жанчыну. Кроў струменілася з раны на яе грудзях. Яна была яшчэ жывая, але хвіліны яе былі злічаны.

На пытанне: «Хто зрабіў гэта?» жанчына толькі магла адказаць: «Дыяз, Дыяз!»

Гэта былі апошнія словы Ісідоры Каварубіо дэ Лос-Ланос.

Разам са смерцю Ісідоры памерла і пачуццё рэўнасці ў Луізы. Яно больш ніколі не хвалявала яе сэрца.

Рэўнасць змянілася жаласцю да няшчаснай сен‘ёрыты. Маладая крэолка сама дапамагала свайму мужу асядлаць гнедага мустанга, калі Морыс рашыў дагнаць забойцу і адпомсціць яму.

Луіза адчула прыемнасць, убачыўшы Дыяза ў пятлі ласо