Старонка:Краб (1930).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Падышоў з другога боку настаўнік Ягор.

Ягор. Ты з кім гэта, Ахрэм?

Ахрэм. А!.. Добрага дня!.. Ды вось хлопцу гукаю! Ня слухае, шэльма, — кажу, не чапай утопельніка, а ён шастае ля яе!..

Ягор. Што, ізноў утопельнік?

Ахрэм. А так… дзяўчына!.. Другі дзень як ляжыць ужо…

Ягор. А!.. Ведаю!..

Ахрэм. Чакаем войта: дазнаньне рабіць! Апранута па-паньску, з пярсьцёнкам на руцэ…

Ягор. Ведаю!.. Хадзем… глянем на яе… А пасьля ты мяне перавязеш на той бераг!..

Ахрэм. На той бераг, выбачайце, удзень не павязу: начальства забараніла… Сяляне, як ведаем, на гарачку там хварэюць… выміраюць…

Ягор. А мы з табою цішком як-небудзь!..

Ахрэм. Не, даруйце, удзень не павязу! Баюся, паны шомпалаў дадуць!..

Ягор. Як-жа цяпер? Мне трэба пабачыць Марысю.

Ахрэм. Толькі ноччу!..

Ягор. Як сабе хочаш!.. Не павязеш ты, павязе хто іншы! (Пашоў).

Ахрэм. Чаму-ж не! Хіба мала рызыкантаў! (Пашоў за ім).

Падышоў стары Мікола са спарышамі.

Мікола. Ягорка, чакай! Ягорка! Я так і ведаў!.. Чатыры дні яе не пабачыў, ну і есьці перастаў… І што