Старонка:Краб (1930).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

выміраюць больш і больш… Дактароў мала, а я-ж ведаю медыцыну, ну і дапамагаю…

Ягор. А што будзе, як сама захварэеш?

Марыся. Думаю, што не!

Ягор. Як мне здаецца, ты ўжо нездарова!

Марыся. Ну, што ты?

Ягор. У цябе выгляд хворага чалавека!

Марыся. Стамілася!..

Ягор. Ну, што-ж, — пакуль буду цягнуць працу адзін!

Марыся. Жадаю посьпеху!

Ягор. Якія адносіны да цябе апошні час чыноўнікаў і ўлады крэсовай?

Марыся. Я-б сказала, ня дрэнныя!

Падышоў Ахрэм.

Ахрэм. Даруй, Марыся, маёй дурной галаве! Яшчэ ўчора польскі жандар даручыў перадаць табе яшчэ ліст, а я, калода дубовая, і сягоньня цягаю яго! Калі ласка!.. (Аддае).

Марыся. Чаго яму трэба ад мяне?

Ахрэм. Ня ведаю! Ведаю толькі — сярдзіты, што віхор… Марысечка, абарані мяне, а то зноў біць будуць. Шомпал ня жартачкі. (Глянуў у бок). А бацюхны мае!.. Ён сюды ідзе, і не адзін: нехта перавёз! (Пабег у той бок, адкуль прышоў).

Ягор. Марыся, што гэта значыць? Скуль ты знаёма з польскім жандарам?

Марыся. Чакай, скажу!.. Спакойна выслухай мяне! У той час, калі я цябе ня ведала, да майго