Старонка:Краб (1930).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

бацькі прыяжджаў ён. Я яшчэ вучаніцай тады была. Ён да мяне сватаўся… Бацька быў згодзен, а я не… Калі Польшча захапіла Заходнюю Беларусь, бацька мой, як былы афіцэр, служыў у Чырвонай арміі і ваяваў супроць белапалякаў, а я заставалася тут… Бацьку на фронце забілі… Учора я атрымала ад гэтага жандарскага афіцэра ліст і прыехала зараз за радай…

Ягор. Да каго?

Марыся. Ягор!.. (Паўза). Да цябе!..

Ягор. Што ён піша?

Марыся. Піша, што прывёз весткі ад бацькі…

Ягор. Бацька-ж твой быў у чырвоных?!. Адкуль-жа ён мае весткі?..

Марыся. Ня ведаю!.

Ягор. Тут нешта ня так!.

Марыся. У чым тут справа?

Ягор (глянуў у бок). Скажу потым! Ён сюды ідзе… (Адыходзіць).

Марыся (ідучы за ім). Ягор, пачакай!.. (Скрылася. Чуваць здалёк голас афіцэра).

Падыходзіць афіцэр і Ахрэм.

Афіцэр. Вялікая вада…

Ахрэм. Зіма была сьняжыстая… Паводкай труп прыгнала…

Афіцэр (зьдзіўлена). Труп?

Ахрэм. Паненка нейкая… Ляжыць вунь там…

Афіцэр. Ня ведама, хто яна?..

Ахрэм. Пакуль-што не, але даведаюцца людзі, бо пярсьцёнак на руцэ…