Старонка:Краб (1930).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Афіцэр (затрымаўся). Не, лепш прынясі пярсьцёнак сюды!.. Ён патрэбен для пратаколу!..

Ахрэм. Слухаю, панок!..

Афіцэр. Як даўно ўжо яе сьцеражэш?..

Ахрэм. Ды дзьве ночы!..

Афіцэр. Плацяць табе за варту?..

Ахрэм. Не!.. Так, шкадуючы чалавека, пільную!.. Пакуль закапаюць…

Афіцэр (дае капшук грошай). Маш гасьцінец… за службу спраўную!..

Ахрэм (хітра). Гэтулькі грошаў?!

Афіцэр. Ты варт гэтага! А трохі пазьней мэдалю атрымаеш!..

Ахрэм (хітра). Мэдалю?!. Ды на маю сьвітку?..

Афіцэр. Так кліч-жа паненку! (Сам павярнуўся ў другі бок).

Ахрэм. Дзякую за гасьцінец! (Адыходзячы). Ахрэм, настаў вушы! (Пашоў).

Афіцэр (адзін). Калі пярсьцёнак прынясе, усё добра будзе! (Убачыў Алесю). Ты хто такая?

Алеся (прыкінуўшыся дурною і глухою). Га? Палудную, панок! Крупнічак сёрбаю. Калі ласка, лыжачку… (Падае лыжку).

Афіцэр. Прэч да ліха!..

Алеся. Га?.. Я глухая! З печы звалілася… патыліцаю аб прыпек… Таму ем шмат!.. (Апусьціла лыжку ў спарыш і кажа). Вось табе і на!.. Утапіла!..

Афіцэр (схамянуўся). Што?

Алеся. Лыжку ўтапіла!.. Маці валіць на татку, а татка бароніцца, а розуму няма — выскачыў, з печы