Старонка:Краб (1930).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

звалілася! (Дастала лыжку, пастуквае аб край). А… Вірутніца!.. (Радасна). Выплыла!..

Афіцэр. Прэч стонт, дурніца!.. Марш!..

Алеся (адыходзячы). З печы звалілася, розум і выскачыў!.. Ем шмат… (Скрылася).

Падышла Марыся, застанавілася і глядзіць.

Афіцэр. Не спазналі?..

Марыся. Пазнала!.. (Афіцэр падышоў і моцна паціснуў ёй руку).

Марыся. Ах! (Глядзіць на сваю руку).

Афіцэр. Што з вамі?

Марыся. Пярсьцёнак зламаўся!.. Падарунак!..

Афіцэр. Вы замужам?..

Марыся. Пакуль-што не!..

Афіцэр. Гэта дрэнная прыкмета!..

Марыся. Я ў забабоны ня веру!..

Афіцэр. Вы мяне прымусілі пачырванець!..

Марыся. Самі вінны! У забабоны верыць толькі цемната, а вы-ж інтэлігент!..

Афіцэр. Ой, ой! Які савецкі дух!..

Марыся. Да справы!..

Афіцэр. Прашу!..

Марыся. Мне перавозьнік казаў, што прывезьлі ад бацькі весткі для мяне.

Афіцэр. Так — прывёз!..

Марыся. Так будзьце ласкавы…

Афіцэр. Так! Гэтыя весткі вельмі цікавыя для вас! Прашу сесьці!..

Марыся. Ня маю часу: мяне чакаюць!..