Старонка:Краб (1930).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Марыся (перабіла). Даруйце, мой бацька стары рэволюцыянэр і быў з чырвонымі, а ня з бандай!..

Афіцэр. Ваш бацька — герой!.. Сваю адданасьць чырвоным ён геройскі выявіў!.. Змагаўся да апошніх сіл, быў цяжка зранен, паміраў на полі, я пашкадаваў свайго старога знаёмага, памясьціў у наш шпіталь, дзе ён на маіх руках і памёр…

Марыся. Што ён казаў, паміраючы?..

Афіцэр (дастаў паперу). Напісаў тэстамэнт… (Марыся хацела ўзяць. Афіцэр ня даў). Чытайце, чытайце ліст!

Марыся (заплакала). Памёр геройскай сьмерцю!..

Афіцэр. Ня плачце, не надрывайце сіл!.. Сілы яшчэ будуць вам патрэбны, каб змагацца з ворагамі, якія заграбілі вашу маемасьць!

Марыся. Цяжка!..

Афіцэр. Вы ня будзеце адна!.. Са мною разам!..

Марыся. З вамі?..

Афіцэр. Так! Гэта воля вашага бацькі!.. У пісьме чыталі?..

Марыся. Ну, гэта байкі! Мой жаніх — Ягор!..

Афіцэр. Ягор?.. А можна ведаць, хто ён?..

Марыся. Настаўнік беларускай школы…

Афіцэр. Ну вось, бачыце, настаўнік школы, на якой амаль ужо вісіць заржаўлены замок!..

Марыся. Пастараемся зьняць!..

Афіцэр. Завеле пэвносьці!..

Марыся. Ну, я адыходжу! (Устала).

Афіцэр. Шчасьліва!..

Марыся. Аддайце тэстамэнт!..