Старонка:Краб (1930).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Ягор (падыходзячы бліжэй, тым-жа тонам). Што гэта значыць?

Афіцэр (насьмешліва). З кім маю гонар?..

Ягор. Вам хочацца ведаць, хто я? Калі ласка!.. Настаўнік тутэйшай школы!..

Афіцэр. Якая хутка будзе зачынена за тое, што яе настаўнік спачувае бальшавіком!..

Ягор. Не спалохаеце!.. (Марыся ўздрыгнула).

Афіцэр (хітра ўхмыльнуўся). Добра, вельмі добра!..

Марыся. Яшчэ раз прашу, аддайце мне тэстамэнт!..

Афіцэр. Дакуманту вам нават сілаю ня ўзяць!.. Я-ж вайсковы!..

Марыся. Які здольны ваяваць з-за вугла!..

Ягор. Здатны гвалціць жанчыну!..

Афіцэр. Ах так! (Сьвіснуў у сьвісток). Ордынанс!

Падбег польскі салдат.

Афіцэр (гнеўна). Взёньсьць!

Марыся. За што?..

Ягор. Марыся, у каго ты пытаеш?..

Марыся (да афіцэра). Гвалтаўнікі! Але ўсёроўна вам нас не задушыць!.. (Салдат павёў Ягора — за імі пашла Марыся. Афіцэр, хітра ўхмыляючыся, паглядае ўсьлед ім).

ЗАСЛОНА