Старонка:Краб (1930).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Мікола. Ахрэмка! табе толькі скажу, ніхто другі гэтага ня ведае!.. Ягор — мой сын!..

Ахрэм. Ягор — твой сын?..

Мікола. Сын, родны сын!..

Ахрэм. Чаму-ж дагэтуль ты скрываў?..

Мікола. Вялікая таямніца, якую цяпер толькі я раскрываю!.. Вайна была з японцамі… Нас, салдатаў, афіцэры страшна зьневажалі… Я гарачы быў, не сьцярпеў, кулаком адказаў… Ну, ведама, за гэта кара цяжкая была… Высылка… Па дарозе я хвілінку падлавіў і ўцёк… Доўга блукаў я па сьвеце з чужым пашпартам, жыў з аднэй пасялянкай… Найлепшы чалавек была. Ад яе Ягор нарадзіўся, я яна памерла… Пакінуў я Сібір, забраў свайго сынка Ягорку і пасяліўся тут. Усё старое, хто я — скрыў. Я зусім і ня Мікола, імя і прозьвішча маё зусім другое!..

Ахрэм. Вось калі вузельчык разьвязаўся!..

Мікола. Нікому толькі не кажы!..

Ахрэм. Ах ты, мой дарагі, якое-ж у цябе добрае сэрца, Мікола!.. Ну вось гэтак хоць (моцна пацалаваў) давяду табе, што люблю і дужа шаную за ўсё. Пад тваёю сярмягай б’ецца добрае мужычае сэрца!.. Не, браток, так пакінуць Ягора ня можна!.. На ражон палезу, дэфэнзыву перавярну, а Ягора вызвалю!.. (Моцна). А ну, шырэй мужычыя грудзі, мацней мужычы голас! (Схапіў у рукі дубчык і шапку).

Мікола. Куды ж ты — куды?..

Ахрэм (махаючы дубчыкам). Ягора вызваляць!..