Старонка:Краб (1930).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Мікола. Нічога не разумею!.. Мне?..

Алеся. Ды ня вам, а Ягору! (Паўза). А ну, вочы ў жменю!

Мікола. А!.. Здагадаўся!..

Алеся. Нарэшце разгадалі…

Мікола. Бацюхны мае! Якія-ж гэта людзі?!. Чаго яны хочуць?!.

Алеся. Самая звычайная рэч!.. Падаслалі пераапранутага шпега, каб зрабіць потым аблаву, знайсьці аружжа, а пасьля запякаць у астрог!..

Мікола. Алеся, дарагая! Ну, як аддзякаваць цябе?! Ты-ж пазбавіла нас ад бяды!..

Алеся. А ведаеце?.. Нам карысьць, — маем з набоямі рэвольвэр!..

Мікола. Хавай і справе канец!..

Алеся. Ну, яшчэ не канец — на гэтым іх провокацыя ня скончыцца!..

Мікола. Во, каб іх пяруны!.. Ня ведаеш, Алеська, што з Ягорам?..

Алеся. Ягор сягоньня будзе дома!..

Мікола. Няўжо?..

Алеся. А вось пабачыце!..

Мікола. Ой, другога шчасьця не жадаў бы! А што добрага ў вас за ракою?

Алеся. Нядобра!.. Марыся захварэла!..

Мікола. Захварэла?..

Алеся. Вельмі цяжка!.. Зараз паеду да яе!..

Мікола. Ой!.. Гэта ж прыкрая навіна!.. Хоць-бы не дазнаўся Ягор!..