Старонка:Краб (1930).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

барацьбу! (Адчыніў акно і глядзіць). Якая адважная дзяўчына!..

Уваходзіць Ягор. Твар зьбялелы, пад вачыма сінякі.

Мікола (убачыўшы). Сынок мой, выпусьцілі?

Ягор. Толькі-што!

Мікола. Дзеткі мае, як я рад! А як-жа ты зьмяніўся, не спазнаць! (Прыгледзеўся да твару). Што з табою, сынок?.. Пад вачыма сінякі!.. Білі?..

Ягор. Ды што вы, як можна!.. Паны народ культурны!.. Гэтага не дапушчаюць!.. Проста так, галодны — ну і сінякі!.. (Убачыў, што Мікола плача). Ты што, Мікола, плачаш?..

Мікола (скрываючы сьлёзы). Нічога, я так!..

Ягор. Ня плач, Мікола!.. Сорам плакаць, змагацца трэба — і моцна верыць у нашу перамогу!.. (Паўза).

Мікола. Ні табе права, ні голасу!.. Школы зачынілі, настаўнікаў у астрог!.. Душаць!..

Ягор. Усіх не задушаць, Мікола!.. (Сказаў гэта з запалам).

Мікола (убачыў, што ён захваляваўся). Пакінь!.. Супакойся — адпачні!..

Ягор. Мікола, як Марыся; здарова, ня ведаеш?

Мікола (скрываючы). Ня быў, ня ведаю!..

Ягор. Як-жа гэта?.. Ты ня ведаеш, я ня ведаю… А калі яна захварэла, ці што?..

Убягае Параска.

Параска (у роспачы). Людцы даражэнькія!