Старонка:Краб (1930).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Ягор. Грозная навіна!.. Марыся хворая… організацыя пад пагрозай… мяне могуць выслаць… Як-жа быць? (Узяў у рукі люстэрка). Культурны народ! (Гіронічна).

Уваходзіць жандарскі афіцэр.

Афіцэр. Выбачайце, што без дазволу!..

Ягор. Дзіўная далікатнасьць!..

Афіцэр. Паколькі гэты будынак належыць да школы, а школа наша ўрадовая, а я прадстаўнік ураду… Думаў, маю права ўвайсьці і без дазволу!..

Ягор. Што вам патрэбна?..

Афіцэр. Вы адзін?..

Ягор. Адзін!..

Афіцэр. Вось гэта добра: з адным лепш!..

Ягор. Відаць надоўга, калі без запросін селі…

Афіцэр. Вы мяне не папрасілі сесьці, дык вашую някультурнасьць я ліквідую сам!..

Ягор. Да справы, калі ласка…

Афіцэр. Можна! (Пляснуў у далоні).

Увайшлі два польскіх салдаты.

Афіцэр (да Ягора). Не рабеце такіх страшных вачэй!.. Самая звычайная рэч… Згодна наказу дэфэнзывы, мы ў вас павінны зрабіць вобыск… (Да салдатаў). Проша дэтальна обэйжыць помешкане!.. (Салдаты пачалі праглядаць).

Афіцэр. А вы можаце спакойна пасядзець!..

Ягор. Дзякую за пашану! (Вялікая паўза. Яны шукаюць, афіцэр курыць. Ягор моўчкі сядзіць).