Старонка:Краб (1930).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

Афіцэр. Усё-ж-такі вы з гонарам, гордая галава!..

Ягор. Ня схіляецца перад…

Афіцэр. Беларусіны — народ пакорны, аб гэтым зазначае наша слаўная гісторыя.

Ягор. Так! 300 год трымалі на гарбу і паноў і падпанкаў!..

Афіцэр. А вы граматны: добра ведаеце гісторыю!..

Ягор. Будзьце ласкавы, без ацэнкі, якая мяне ня цікавіць!..

Салдат. Мэльдуен пану поручніку, жэ ніц сен не зналезьлі!

Афіцэр. Ага! — Проша одыйсьць!..

Салдат. Розказ пану поручніку! (Выйшлі).

Ягор. Селі, пане поручніку?..

Афіцэр. Сядзеце вы самі! Бо пра тое, што вы бальшавік і рыхтуеце банды, мне, як дозорцу дэфэнзывы, усё добра вядома!..

Ягор. Нічога вам невядома!..

Афіцэр. Вам патрэбны факты, калі ласка!.. Вы вось яшчэ ня ведаеце, што ў вас сягоньня за ракою сход, але Вам ня прыдзецца там быць!.. (У гэты час у дзьвярах паказваецца Алеся, дае знак, што сходу ня будзе і зьнікае. Афіцэр яе не заўважыў, а Ягор усё зразумеў).

Ягор. Памылка, пане дозорца! Ніякага сходу ня будзе!..