Старонка:Краб (1930).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Афіцэр. Будзе ці ня будзе, але папераджаю вас, што вам там быць ня прыдзецца, бо калі толькі ваша мосьць і пойдзеце, тады пасадзім і надоўга!..

Ягор. Не пасадзіш, бо ня маеш довадаў!..

Афіцэр. Без панібрацтва!..

Ягор. Я ў сваёй хаце!.. (Афіцэр дастаў рэвольвэр).

Ягор. Не застрашыш!..

Афіцэр. І вось, прымаючы пад увагу, што вы шкодная для нашай дзяржавы асоба, даю вам мажлівасьць пакінуць гэтую мясцовасьць! Тэрмін — 24 гадзіны!..

Ягор (гіронічна). Мала — хачу больш!

Афіцэр. 24 гадзіны досыць. За гэты час выбрацца з гэтай кватэры: яна патрэбна нам!..

Ягор. Ого! Гатоў карэту падкаціць, абы пазбыцца ды хутчэй налажыць лапу на Марысю, але, паночку, гвалтам Марысю ня ўзяць!..

Афіцэр. Дубовая галава!.. Марыся ўжо…

Ягор (са страхам). Што? (Афіцэр паказаў пальцам у неба). Як?.. Памерла?.. (Афіцэр маўчыць). Я вас прашу!.. Памерла?.. (Афіцэр маўчыць. Ягор, хапіўшы табурэт). Што?..

Афіцэр (наставіўшы рэвольвэр). Назад!..

Увашоў Мікола з сякерай у руках.

Ягор. Мікола, бачыш?..

Мікола. Што вам трэба?..

Афіцэр. А ты, хам, хто такі?..

Ягор. Мікола, кліч сюды людзей!