Старонка:Краб (1930).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ТРЭЦІ

У кватэры Марысі. На сьценках малюнкі. Яна ляжыць на ложку хворая, сьпіць. Алеся трымае ў руках гадзіньнік.

Алеся. Ну, вось можна лякарства даць. (Падышла да ложка, ціха абазвала яе па імені). Няхай сьпіць: пералом хваробы! (Падышла да акна, убачыла Ягора). Ну, вось і Ягор! Напалохалі, пэўна, бедака, чорных вестак наплялі! (Падыходзіць да дзьвярэй і ўпушчае).

Ягор увайшоў і са страхам спыніўся.
(У гэты час у Марысі скранулася рука).

Алеся (падышоўшы да Ягора). Што з табою?..

Ягор. Мне сказалі, што Марыся… (Паўза) памерла!..

Алеся. Збрахалі!.. Жыве і будзе жыць!.. (Ягор, цяжка дышучы, сеў).

Алеся. Хутка палепшае!..

Ягор. Усе нашыя пляны парушаны!..

Алеся (убачыла пад вачыма сінякі). Ягор! (Прыкрая паўза).

Ягор. Ня пытайся!..