Старонка:Краб (1930).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Алеся (адышла да сьцяны, у вялікай роспачы сурова сьціснула бровы. Прыкрая паўза… Перамогшы сябе). Аб чым пыталіся?..

Ягор. Запрапанавалі мне выехаць!..

Алеся. Хто дапытваў?..

Ягор. Сам палкоўнік!..

Алеся. А ён?..

Ягор. Прысутнічаў!.. А ведаеш, у мяне толькі- што ператрэсьлі!..

Алеся (пляснуўшы ў далоні). Ага! мая праўда! Хто, — ён?..

Ягор. Ён і два салдаты!..

Алеся. І што знайшлі?..

Ягор. А што могуць знайсьці?!.

Алеся. Спазьніліся!.. Я раней за іх была і раскрыла карты!.. (Паказвае рэвольвэр). Бачыў? Гэтую цацку падлажылі табе ў хату! Апрануты за жабрака шпег, але я ўчасе ліквідавала справу!..

Ягор (устаў). Паход! Яўны паход!..

Алеся. Ты яму стаў на дарозе, таму ён і напірае!..

Ягор (кінуўшы ў бок Марысі). Вось яму хто патрэбен!..

Алеся. Ня так яна, як дом, зямля!..

Ягор. Хітры гад!..

Алеся. Думае, што захопіць усё!..

Ягор. Падавіцца…

Алеся. Ты-ж ведаеш: гэта ён утапіў сваю каханку!..

Ягор. Ведаю!..